У Мінск прыляцеў прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч (фота, відэа)

Як паведамляе БЕЛТА, на 12 сакавіка запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Таміслава Нікаліча ў вузкім і пашыраным складах. Як чакаецца, гаворка пойдзе пра "ўвесь спектр беларуска-сербскіх адносінаў", у тым ліку і пра "ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне".

У сераду, 13 сакавіка, сербская дэлегацыя будзе мець сустрэчы з дзелавымі коламі нашай краіны, наведае некаторыя прадпрыемствы ў сталіцы.

На здымку: У аэрапорце прэзідэнта Сербіі сустракаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Фота — БЕЛТА

Прэзідэнт Сербіі ўзнагародзіў Лукашэнку ордэнам 2-й ступені, Пуціна — 1-й

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі