У Маскве абмяркуюць пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь

Беларускі бок хоча атрымаць сёлета 23 мільёны тон нафты, а Расія гатовая паставіць толькі 18,5 млн тон.

Як паведамляе Радыё Свабода, дыскусія на вострую тэму адбудзецца на паседжанні так званай Групы высокага ўзроўню Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Таксама будзе абмяркоўвацца крэдытаванне Расіяй будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Двухбаковую групу ўзначальваюць расійскі віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў і былы намеснік кіраўніка беларускага ўраду, старшыня праўлення Банку развіцця Сяргей Румас. Калі ім не ўдасца дамовіцца, тэму паставак нафты абмяркуюць Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на сустрэчы 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбурзе.

Фота — kommersant.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі