У Італіі загінуў васьмігадовы беларускі хлопчык

Прычынай стаў няшчасны выпадак, перадае БелаПАН. Італьянскія СМІ паведамляюць, што 8-гадовы хлопчык з Беларусі загінуў у Бергама, дзе знаходзіўся па запрашэнні аднаго з чарнобыльскіх фондаў Італіі.

Хлопчык зваліўся з ровара ў басейн глыбінёй каля двух метраў, дзе амаль не было вады, і моцна ўдарыўся галавой. Трагедыя адбылася ў двары дома італьянскай сям'і, дзе гасцяваў хлопчык. Для хлопчыка выклікалі хуткую дапамогу. Аднак лекары ў рэанімацыі не змаглі выратаваць яго жыццё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі