У Іспаніі асудзілі панк-гурт за абразу караля

Трое ўдзельнікаў гурта Ardor de Estomago ("Пякотка") павінны выплаціць па 900 еўра, перадае РБК. На адным з музычных фэстаў маладыя людзі ў сваёй песні назвалі іспанскага манарха "сучыным сынам" і "ўблюдкам".

Разам з тым, Нацыянальны суд адмовіўся спатрабаваць з музыкаў кампенсацыю на карысць каралеўскай сям'і ў 100 тысяч еўра.

Дарэчы, абразлівая песня з'явілася і на кампакт-дыску. Яго выпуск прафінансавалі іспанскія мясцовыя ўлады, якія апякуюцца музычным фэстам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі