У Гродне прайшоў агульнанацыянальны форум раварыстаў

Яго арганізатары
паставілі на мэце аб'яднаць велааматараў з усёй краіны, каб змагацца за
развіццё раварысцкага руху. Пра гэта Еўрарадыё распавяла адна з актывістак руху
раварыстаў Юлія Каляда.

Каляда:
гэты раз, калі мы арганізоўвалі гэты форум, галоўная наша мэта была сабраць
менавіта тых людзей, якія актыўна займаюцца развіццём веластруктуры ў сваіх
гарадах — у першую чаргу, у абласных гарадах, у раённых гарадах. Мы хацелі
спачатку пазнаёміцца з усімі. Абмеркаваць тыя праблемы, якія тычацца веларуху
ў рэгіёнах Беларусі. Паглядзець, што паміж намі агульнага і, можа, знайсці
адрозненні ад арганізацыі, ад той дзейнасці, якую мы праводзім. Безумоўна,
падзяліцца досведам і выпрацаваць план сумеснай нашай будучыні"
.

Удзел у Форуме
прынялі прадстаўнікі абласных цэнтраў Беларусі — агулам 12 чалавек.