У Гомелі падвялі вынікі развіцця рок-індустрыі горада

Нягледзячы на назву, дыск сабраў не толькі метал-гурты, якімі славіцца Гомель. Па словах куратара праекта Змітра Аўчыннікава, на дыск трапілі прадстаўнікі ўсіх рок-напрамкаў, а іх вартасць вызначалася прадстаўнікамі творчага аб'яднання "Рок-цэнтр".

Зміцер Аўчыннікаў: "У прынцыпе, мы не абмяжоўвалі колькасць удзельнікаў, бо дыск мультымедыйны, і ў гэтым годзе ў нас удзельнічае 40 калектываў. Мы не абмяжоўваліся і ў стылёвым напрамку: у нас ёсць гурт "SayNo", які грае праамерыканскі рок, гурт "Phisical Presence", які да металу мае малое дачыненне. То бок папсы адкрытай вы там не сустрэнеце, але заціскаць сябе ў рамкі скажам death-metal ці trash-а мы нават не спрабавалі".

Прадстаўнікі "Рок-цэнтра" не ставілі абмежаванняў і на ўзрост гуртоў. Галоўнае, каб была добрая якасць запісу песні. Праўда, назваць самыя маладыя калектывы, якія трапілі на складанку Зміцер не здолеў, маўляў іх там вельмі шмат і адразу вызначыцца з "самымі" вельмі складана. Але адзначыў, што на канцэртнай прэзентацыі "зялёныя" калектывы выступаць не будуць.

Зміцер Аўчыннікаў: "На прэзентацыі будзе "зэ бэст" складанкі. Гэта будзе гурт "Gods Tower", гурт "Inaera", які замяняе "Rasta", ну і калектывы, якія ўжо паспелі сябе неяк зарэкамендаваць. Адкрыта маладыя, "зялёныя" гурты наўрад ці там можна будзе пабачыць. Карацей, лепшае на наш погляд".

У адрозненні ад агульнабеларускіх рок-вынікаў – "Рок-каранацыі", ці магілёўскай – Mogilev Music Awards, гомельскі "Рок-цэнтр" ніякіх "статуэтак" раздаваць не будзе.

Зміцер Аўчыннікаў: "Гэта будзе проста канцэрт, бо няма мэты зрабіць конкурс. То бок мы ад такой савецкай спадчыны хацелі б адыйсці, каб гэта была нармальная здаровая канкурэнцыя, і абіраў усё ж слухач".

Варта адзначыць, што дыскі "Центр тяжести - 5" пакуль яшчэ не даехалі да Гомеля. Цяпер яны друкуюцца ў Маскве. Але Зміцер запэўніў, што дыскі хутка з'явіцца ў музычных крамах краіны.

Зміцер Аўчыннікаў: "Наклад цяпер у Маскве. У кожным выпадку ён з'явіцца і будзе прадавацца ў крамах. Думаю, што незалежна ад нашага жадання, ён з'явіцца ў інтэрнэце. Зараз супрацьстаяць сацыяльным сеткам практычна немагчыма, але мы да гэтага нармальна ставімся".

Дададзім, што за дзень да прэзентацыі 27 студзеня ў піўным рэстаране "Жыгулі" адбудзецца, так бы мовіць Pre-Party – выступ гуртоў "Koda G9", "The Staples", "SayNo" а таксама першае праслухоўванне дыска "Центр тяжести - 5". Квіткі на Pre-Party каштуюць 10 тысяч, а непасрэдна на прэзентацыю складанкі – ад 15 да 30 тысяч. Апроч "Gods Tower" і "Inaera" чакаюцца выступы гуртоў "Ivorygod", "Satrian", "ZV!K", "Stormhold", "Maricona", "Generation Core", "Physical Presence", "Brown Velvet" і "Wind".

На складанку ўвайшлі:

01 - Satarian - "Сон"
02 - Gods Tower - Heroes Die Young
03 - Brown Velvet - On My Way
04 - Inaera - Eyes Open Wide
05 - Insane to South From Heaven - "Признайся"
06 - ZV!K - "Прости"
07 - Ivorygod - Time to Play (Another Anthem)
08 - TT'34 - "Амеба"
09 - Glofira - "Вирус"
10 - Distortion - Ready to Explode
11 - Atom's - "Реалити шоу"
12 - Defline - Cold Chamber
13 - Inversize - A Spit in the Face of Civilization (feat. Ivorygod)
14 - Strain feat. Florny - "Суицид"
15 - Wind - "Тишина"
16 - Koda G9 - Song №4
17 - Physical Presence - Without You
18 - Dead Scream - "Смертный час"
19 - Stormhold - Our Blood
20 - Khemeth - Relative Humanity
21 - My Horror Memories - "Сомнения в самом себе"
22 - Feather of Fate - Bloody Lips
23 - Generation Core - Superhero
24 - T7T - Harsh March
25 - Stillborn - "Мертворожденный"
26 - The Staples - "Ненормальный"
27 - SayNo - My Own Life Style
28 - Кarramba! - "Сопротивляйся"
29 - Snowblind - "Разрушай свой мир"
30 - Vein of Hate - Psydevastation
31 - Divided - Duality Own Elimination
32 - Fabiant - Secret Threat
33 - Dagmathe - 1613
34 - Bajsan - M.N.S.K. (feat. Bigi from Ivorygod)
35 - Insight - In Agony We Trust
36 - Deadly Burn - "Мой путь"
37 - Virtus - "Выстрел"
38 - Maricona - "Мир превратился в грязь без идей"
39 - VS[RIP] - "Кен Кизи"
40 - "Контур" - "Загнанный зверь"
41 - Zilly Monk - Guitar Hero

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі