У Гомелі адкрылася аўтарская выстава мініяцюрных салдацікаў (фота)

У “войску” звычайнага гомельскага інжынера Барыса Купчынава можна ўбачыць скандынаўскіх вікінгаў і прадстаўнікоў дзяржавы шумераў, воінаў Старажытных Рыма, Грэцыі, Егіпта, Сярэднявечча і эпохі Адраджэння, еўрапейскіх ратнікаў XVIII стагоддзя, салдат, якія прымалі ўдзел у напалеонаўскіх бітвах і бітвах другой сусветнай вайны.

Значная роля адведзена жаўнерам Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
На выставе ў галерэі імя Вашчанкі прадстаўлены некалькі дыярам мастака, што дэманструюць ключавыя эпізоды буйных бітваў: Грунвальдскай бітвы, бітвы пад Лоевам між казацкім войскам і войскам Рэчы Паспалітай, спробы шведаў пераправіцца праз раку Сож каля Старога Сяла, макет Гомеля X-XIII стагоддзяў ды рыцарскі турнір у беларускім замку.

Пазнаёміцца з ваенна-гістарычнымі мініяцюрамі можна будзе да 24 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі