У фінале Virage Guitars выступіць лепшы гітарыст Расіі Дзмітры Чацвяргоў

29 лістапада ў клубе T.N.T. адбудзецца фінал конкурсу гітарыстаў Virage Guitars. Праўда, пераможца ўжо абраны, у гэтым сезоне ім стаў студэнт “Інстытута сучасных ведаўЗміцер Доўгань, які і выступіць разам з аўтарам і стваральнікам конкурсу Сяргеем Трухановічам ды запрошаным госцем, вядомым расійскім гітарыстам Дзмітрыем Чацвярговым.

“Будзе выконвацца інструментальная музыка, але на адсоткаў 20-30 яна будзе разбаўленая і песнямі, але таксама з націскам на гітарныя імправізацыі, — распавядае пра будучую імпрэзу Сяргей Трухановіч. — Кожны адыгрывае свой сэт, а ў канцы — джэм сэйшн. Ужо ўсе тры гітарысты стаяць на сцэне і джэмуюць, выглядае гэта як спаборніцтва, хто каго перайграе, тым больш, тут разам з дасведчанымі музыкамі будзе граць малады гітарыст”.

 

Кожны з выступоўцаў будзе граць з жывым бэндам, бо на думку Сяргея, гэта дадае своеасаблівай жывасці ды магчымасцяў для імправізацыі. Пачатак у 20:00, квіткі каштуюць 60 тысяч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі