У цягніку "Масква — Парыж" беларусы знайшлі "нічыйныя" 27,5 тыс. еўра

45-гадовы грамадзянін Расіі, які ехаў у гэтым вагоне, адмовіўся ад прадастаўлення мытнай дэкларацыі. Сума грошай, якія ён меў пры сабе, не перавышала 10000 долараў. Аднак мытнікі агледзелі купэ і ў шафцы для туалетных прыналежнасцяў знайшлі 27500 еўра.

Расіянін заявіў, што грошы не яго. У выніку валюта канфіскавана да рашэння суда як безгаспадарная, паведамляе сайт Брэсцкай мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі