У Брэсце лебедзяў ратуюць ад умярзання ў лёд (фота)

Выратавальнікі вырашылі выразаць лёд, каб птушкам было больш месца для плавання. Лёд рэжуць спецыялісты вадалазнай службы, паведамляе "Виртуальный Брест".

Як стала вядома, сёння планавалася акальцаваць лебедзяў. Для гэтага прыбылі прадстаўнікі Акадэміі навук з Мінска. Спярша меркавалася адлавіць птушак і перамясціць іх на ачышчальныя збудаванні. Але гэты варыянт адпаў — там няма месца, і таксама ўсё замерзла.

Нагадаем, што 5 лютага ў Брэсце з'явіліся першыя паведамленні пра загінулых ад маразоў лебедзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі