У Беларусі паводка падтапіла 80 участкаў на дарогах

Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.

Навіцкі: “Гэта дарогі мясцовага значэння — напрыклад Баравое-Тартак Лельчыцкага раёну. Заўжды ёсць аб’езды ці ўзровень вады невысокі: грузавая машына можа праехаць. Таксама падтопленыя адзін пешаходны і чатырнаццаць аўтамабільных мастоў”.

Па звестках выратавальнікаў, за 21 красавіка паводкай падтоплена больш за 120 жылых дамоў. Адселены 31 чалавек. Аднак, кажуць выратавальнікі, забеспячэнне людзей усім неабходным не парушанае.

Фота — vetka.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі