У Беларусь таемна пастаўлялі зброю з Расіі

Выпуск узбраення і вайсковай тэхнікі адбываўся на адным з заводаў горада Волжскі ў Валгагарадскай вобласці. Вайсковую тэхніку пастаўлялі ў Беларусь цягам некалькіх гадоў.  Спярша ў дырэктара завода была ліцэнзія на выпуск такой тэхнікі. Але калі ліцэнзія скончылася, прадпрымальнік не стаў яе падаўжаць, піша валгаградскай газета "Всё для вас"


Праваахоўнікі палічылі, што ад сакавіка 2009 года па жнівень 2010-га ішлі незаконныя пастаўкі ўзбраення на агульную суму 42 млн расійскіх рублёў. На дырэктара пачалі крымінальную справу за незаконнае прадпрымальніцтва. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі