У Бабруйску арганізатара Народнага сходу арыштавалі на трое сутак

Як паведамляе Радыё "Свабода", суддзя Наталля Шэгеда прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 8 кастрычніка. У гэты дзень у Бабруйску праходзіў Народны сход.

Яшчэ адна абвінавачаная за ўдзел у сходзе, актывістка АГП Галіна Смірнова цяпер знаходзіцца ў міліцыі. Па тэлефоне яна паведаміла, што на яе перарабляюць пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.

Нагадаем, што 3 лістапада на 10 сутак арыштавалі актывіста АГП Віктара Бузінаева. Яго судзіла тая ж суддзя Шэгеда. Яна прызнала яго вінаватым у арганізацыі несанкцыяванага мерапрыемства 8 кастрычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі