Цярэшчанка: Не выключана, што здымуся да дня галасавання

Як паведаміў Еўрарадыё Віктар Цярэшчанка (дарэчы, экс-кандыдат у прэзідэнты), ён не выключае, што супраць яго "будзе скарыстаны адміністрацыйны рэсурс" на карысць яго канкурэнта — старшыні аднаго з выканкамаў Віцебскай вобласці. Калі гэта адбудзецца, а на яго скаргі не будзе рэакцыі, ён здымецца з выбараў да дня галасавання.
120904 Ciareczanka.mp3
Віктар Цярэшчанка: “Уявіце сітуацыю, калі на нарадзе абласнога ўзроўня ў Віцебскім аблвыканкаме кіраўніцтва вобласці кажа ўсім старшыням выканкамаў, старшыням сельскіх саветаў: “Майце на ўвазе, што кандыдаты, якіх мы вылучылі і падтрымліваем ад выканаўчай улады, павінны стаць дэпутатамі. Кропка!”. Калі будзе адміністрацыйны рэсурс, мы напішам 2-5-10 скаргаў. Калі рэагавання не будзе — мы здымемся”.

Нагадаем, Цярэшчанка вылучаўся шляхам збору подпісаў. Акруговая камісія не зарэгістравала яго кандыдатам, бо выявіла, што частку подпісаў збірала не яго ініцыятыўная група. 1 верасня Вярхоўны суд задаволіў скаргу Цярэшчанкі. Ён балатуецца ў Палату прадстаўнікоў па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе №29.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі