The Toobes знялі кліп "для дзяўчынак" (трэйлер)

Пасля скандальнага відэа "для хлопчыкаў" на песню "Let's dance", The Toobes вырашылі не марудзіць з відэа "для дзяўчынак". Такім чынам, папярэджваюць музыкі, сісек ў кліпе на песню "Heardbeat" не будзе! Рэжысёр роліка Арцём Лобач прыдумаў гісторыю гераіні ў раскошным амерыканскім лімузіне. Маладыя мінскія артысты сыгралі "love story" па ўсіх правілах галівудскай меладрамы: каханне, свабода, хуткасць, раненне, інтрыга і happy end! Роўна ў 14.00 па мінскім часе ролік з'явіцца на ўсіх афіцыйных каналах гурта ў сеціве.

The Toobes — адзін з найбольш гучных і яркіх гуртоў на усходнееўрапейскай альтэрнатыўнай сцэне. Трыа стала пераможцам дзясятка фестываляў у Польшчы і фіналістам тэлешоў Must Be The Music. Музыкі маюць досвед выступаў на адной сцэне з такімі "грандамі", як Franz Ferdinant, Ліам Гэлэхер, Deep Purple, вядуць актыўную гастрольную дзейнасць і пішуць трэці студыйны альбом. 9 Люты "Тубсы" адыграюць вялікі канцэрт у мінскім "Рэ: Паблік".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі