Сям'я выплочвала "падатак" аж з XIV стагоддзя
Гэты незвычайны выпадак адбыўся ў Швейцарыі.
Суд пазбавіў швейцарскую сям'ю ад штогадовых выплат Рымскай каталіцкай царкве, якія яна была абавязаная рэгулярна плаціць з сярэдзіны XIV стагоддзя.
Як паведамляе ВВС, першыя грошы былі ўнесеныя ў 1357 годзе пасля таго, як адзін з продкаў сям'і Мюлер забіў чалавека і хацеў выратаваць сваю душу. Ён падараваў царкве лампаду і даў клятву, што яго сям'я заўсёды будзе плаціць, каб яна ніколі не згасала.
Сям'я Мюлер на працягу стагоддзяў выконвала гэтае абавязацельства. Аднак нядаўна царква падала на яе ў суд за запазычанасць у памеры 76 долараў. У выніку суд у кантоне Гларус вынес пастанову, што юрыдычныя пагадненні XIV стагоддзя былі ануляваныя ў выніку фінансавых рэформаў, якія праводзіліся яшчэ ў XIX стагоддзі.
Фота — delfi.lv