Сям'і віцебскага палітвязня Сяргея Каваленкі збіраюць грошы

Як паведамляе БелаПАН, сабраць грошы прапанавала намесніца старшыні міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Наста Палажанка. Па яе словах, з арыштам Каваленкі яго сям'я страціла практычна ўсе крыніцы прыбытку. Жонка палітвязня Алена знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, маючы двух дзяцей. Аднаму з іх сем гадоў, а другому — сем месяцаў. Акрамя таго, у Каваленкі застаецца маці-пенсіянерка.

Аналагічны збор грошай зладзілі дэмакратычныя актывісты з Полацку.

Нагадаем, што віцебскі сябра Кансерватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка з 19 снежня 2011 года знаходзіцца ў СІЗА і з 20 снежня трымае галадоўку супраць свайго затрымання. Яго вінавацяць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання. Актывісту пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі