Сямашка: Чавэс і Лукашэнка падпісалі кантракты на 5 мільярдаў долараў

Як паведаміў агенцтву “Інтэрфакс” беларускі віцэ-прэм’ер, было падпісана пагадненне на праектаванне і будаўніцтва газаправода Баркісемета - Барынас працягласцю 260 кіламетраў. Праект ацэньваецца ў 300 мільёнаў долараў. У дадатак беларусы пабудуюць у Венесуэле ЦЭЦ коштам 1,3 мільярда.

Сямашка таксама расказаў, што беларускі бок працягвае будаўніцтва ў Венесуэле аграгарадка з 500 дамамі прысядзібнага тыпу, вялікай малочна-таварнай фермы, малаказавода, птушкафабрыкі. Уга Чавэсу так спадабаўся аграгарадок, збудаваны беларусамі, што ён замовіў яшчэ чатыры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі