Станіслава Шушкевіча ўзнагародзілі медалём Свабоды

У Дзень Волі, 25 сакавіка, ён наведаў Мемарыял ахвярам камунізму ў Вашынгтоне, паведамляе Радыё "Свабода". Каля мемарыялу Шушкеваіч выступіў з кароткай прамовай. Ён згадаў, што сярод яго сваякоў ахвярамі камунізму сталі 30 чалавек. Па словах Шушкевіча, у яго маці было 11 братоў і сёстраў, у бацькі — 10 братоў і сёстраў. Пасля рэпрэсій засталося 3 сястры ў маці ды сястра і брат у бацькі. Усе астатнія загінулі. Дарэчы, і бацька Шушкевіча, пісьменнік Станіслаў Шушкевіч, таксама быў рэпрэсаваны, але выжаў у Сібіры.

На думку экс-кіраўніка Беларусі, у нашай краіне трэба паставіць помнік ахвярам абодвух рэжымаў — фашыстоўскага і камуністычнага. 

Фота — Радыё "Свабода"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі