Пры павароце ў гэты квартал стаяць знакі, якія забараняюць праезд аўтамабілям. Аднак няма асобнай пазнакі, што вуліца стала пешаходнай зонай.
Яшчэ адной навінкай квартала стала з'яўленне трох біяпрыбіральняў — яны размясціліся каля канцэрна "Белэнэрга".
Нагадаем, што кіраўнік Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька заявіў, што вуліца Маркса ўжо сёлета стане пешаходнай па выходных днях. Зрабіць гэта планавалася з 9 траўня.
Фота з твітара Alex Gant