На Карла Маркса затанчаць сальсу і зладзяць рыцарскія баі

У суботу з 17.00 да 20.00 усе ахвочыя змогуць атрымаць урокі сальсы і бачаты. У нядзелю выступіць гурт HardWood і клуб гістарычнай рэканструкцыі “Гівойт”, каскадзёрскі клуб “Брама” гістарычнага факультэта БДУ здзівіць мінакоў пастановачнымі баямі ў рыцарскіх даспехах. На “пешаходцы” можна будзе пачуць гучанне дуды, бубнаў ды іншых музычных інструментаў, якія пагружаюць у атмасферу Сярэднявечча, інфармуе БЕЛТА.





Таксама на выходныя запланаваныя майстар-класы па танцах попінг і локінг, правядзенне Кубка ролер-школы Сяргея Мінкіна, спаборніцтвы брэйк-дансераў і дыскатэка ў стылі funk. Ва ўнутраным дворыку Нпцыянальнага гістарычнага музея Беларусі і ля Палацу шахматаў і шашак працягнецца фестываль вулічнай культуры і спорту Minsk Street Party.





Канцэртная праграма запланаваная і ў “Верхнім горадзе” ля Мінскай гарадской ратушы. А 12.00 пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне “Вяселле караля”, адбудуцца выступы танцавальных калектываў і ансамбляў фальклорна-гістарычнай музыкі.