Сёння пачынаецца саміт Еўрасаюза
Мяркуецца, што на
саміце будуць абмяркоўваць ініцыятыву канцлера Германіі Ангелы Меркель і прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі. Яна прадугледжвае
распрацоўку новага базавага дакумента ЕС.
Нагадаем, што 2
снежня Ангела Меркель заявіла, што Еўропе неабходны новы "стабільны саюз" з узмоцненым бюджэтным кантролем і рэгуляваннем ўзроўню дзяржаўнага доўгу.





