Руская мова прайграла рэферэндум у Латвіі

Гэта значна больш, чым прадказвалі раней праведзеныя апытанні. Паводле папярэдніх падлікаў, “за” выказаліся 22,5% удзельнікаў галасавання. 1733 бюлетэня прызналі несапраўднымі, перадае ВВС.

Яўка перавысіла чаканую і склала 70,37% выбаршчыкаў. Ініцыятыва правядзення рэферэндуму належала рускамоўным грамадзянам Латвіі, якія складаюць каля траціны насельніцтва краіны.

У агульных рысах вынік быў вядомы загадзя. Каб унесці неабходныя папраўкі ў Канстытуцыю Латвіі, было неабходна, каб “за” прагаласавалі болей за 770 тысяч выбаршчыкаў. Пры гэтым у краіне жыве крыху больш за 2 мільёны чалавек, з якіх каля 60% — латышы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі