Red Hot Chili Peppers прэзентуюць 2 новыя сінглы (слухаць)

Песні пад назвамі “Magpie’s On Fire” і “Victorian Machinery” і будуць афіцыйна выпушчаныя 11 верасня. А цяпер іх можна паслухаць он-лайн.

Нагадаем, што Red Hot Chili Peppers цягам шасці месяцаў выпусцяць 18 сінглаў. Усе песні былі запісаныя падчас працы над альбомам “I’m With You”. У жніўні ўжо ўбачылі свет трэкі “Strange Man” і “Long Progression”.

Наступная пара песень  павінна быць выпушчаная 2 кастрычніка. Чацвёрты, пяты і шосты сінглы — 6 лістапада, 4 снежня і 18 снежня адпаведна. А з астатнім давядзецца пачакаць да 2013 года. А па словах бубнача гурта Чэда Сміта, якія перадае Billboard, гурт апошнім часам працуе над новым матэрыялам.

 Фота: rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі