Red Hot Chili Peppers прадставілі 2 новыя сінглы (слухаць)

Red Hot Chili Peppers пачалі выпускаць песні, якія не ўвайшлі ў іх апошні альбом “I’m With You”. Раней гурт паабяцаў выдаць прыкладна 18 бісайдаў парамі на вінілавых пласцінках, і вось план пачаў ажыццяўляцца. Першымі фанаты пачулі трэкі “Strange Man” і “Long Progression”.

Іх можна замовіць праз сайт “перцаў” і паслухаць праз Youtube. Трэба адзначыць, што альбом “I'm With You”, які выйшаў яшчэ ў 2011 годзе, апынуўся для гурта адным з найбольш паспяховых: LP забраўся на верхнія радкі чартаў адразу ў 18 краінах свету. Акрамя таго, запіс быў намінаваны на “Грэмі” як лепшы рок-альбом 2011 года. Праўда, узнагарода дасталася Foo Fighters.

Паводле матэрыялаў www.zvuki.ru

Photo by Ellen von Unwerth

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі