Пуцін патрапіў у сакрэтны "чорны спіс" паліцыі ў Фінляндыі

Як паведамляе сайт delfi.lt, гэта азначала, што Уладзіміра Пуціна падазравалі ў спрыянні дзейнасці арганізаванай злачыннай групоўкі. Справа, нібыта, захоўвалася ў звышсакрэтным рэгістры паліцыі, доступ да якога маюць толькі некалькі дзясяткаў паліцыянтаў па ўсёй Фінляндыі.

Пазней Паліцыйнае ўпраўленне Фінляндыі паведаміла, што Пуцін патрапіў у "чорны спіс" памылкова і заклікала Цэнтральную крымінальную паліцыю выдаліць адтуль яго прозвішча. Таксама праводзіцца расследаванне, якім чынам гэты кур'ёз стаў магчымы.

Пуцін: Падслухоўваць чужыя размовы нядобра і я завязаў з гэтым (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі