Прэзідэнт Ізраіля згадаў забітых у Беларусі сваякоў
8 красавіка, у 70-ю гадавіну паўстання габрэяў у Варшаўскім гета, у Ізраілі ўспамінаюць ахвяр Халакосту.
Як паведамляе newsru.com, у гэты дзень у парламенце Ізраіля прайшла штогадовая цырымонія "У кожнага чалавека ёсць імя". Падчас яе дэпутаты ўслых зачытвалі імёны ахвяр Халакосту. Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс прачытаў імёны сваіх сваякоў, знішчаных у 1942 годзе ў беларускім мястэчку Вішнева.
"Нацысты і іх паслугачы сагналі габрэяў у драўляную сінагогу. Жыхароў чакала страшная смерць у агні. Шэсце габрэяў да сінагогі ўзначаліў мой дзед Цві Мельцэр. Ён ішоў ганарліва, пакрыўшы галаву талітам (малітоўнае прастакутнае покрыва). Перад тым, як я сеў у цягнік, каб прыехаць у Эрэц-Ісраэль, ён сказаў мне два словы: "Будзь габрэем”, — сказаў Перэс.
Фота — dic.academic.ru