Прэс-служба Лукашэнкі не каментуе "катарскі ўказ"

Кіраўнік прэс-службы Павел Лёгкі заявіў агенцтву БелаПАН, што прэс-служба атрымлівае толькі адкрытыя дакументы.

Нагадаем, што 17 верасня сайт "Беларускі партызан" апублікаваў копію распараджэння Мінаблвыканкама пад грыфам "для службовага карыстання". З дакумента вынікае, што ён прыняты ў адпаведнасці з указам Аляксандра Лукашэнкі ад 9 ліпеня 2012 года №302. Аблвыканкам абавязаны да 31 снежня вылучыць для Катара землі пад будаўніцтва рэзідэнцыі і паляўнічых вальераў, а таксама аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

Зямельны ўчастак для будаўніцтва рэзідэнцыі надаецца Катару "ва ўласнасць на бязвыплатнай аснове". А ўчасткі для будаўніцтва паляўнічых вальераў — "у арэнду тэрмінам на 99 гадоў без збірання платы за права падпісанне дамоваў арэнды".

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі