Праваабаронцы прызналі трох анархістаў палітычнымі вязнямі

Палітвязнямі беларускага рэжыму іх прызналі праваабаронцы з незарэгістраванага цэнтра “Вясна” і Беларускага Хельсінкскага камітэта. Да такой высновы праваабаронцы прыйшлі на падставе аналізу так званай “Справы анархістаў”, паведамляе сайт "Вясна".

Як падставы яны называюць тое, што папярэдняе следства па крымінальнай справе суправаджалася сур'ёзнымі працэсуальнымі парушэннямі, у тым ліку парушаліся правы асуджаных. Аліневіч, Дзядок і Францкевіч падчас судовага працэсу заяўлялі, што да іх падчас папярэдняга следства выкарыстоўваліся незаконныя дзеянні: псіхалагічны ціск і катаванні. Таксама, кажуць праваабаронцы, падчас судовага працэсу парушаўся прынцып роўнасці бакоў па прадстаўленні доказаў.

Нагадаем, што Аліневіча асудзілі на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Дзядка — на 4,5 года, Францкевіча — на 3 гады. Па гэтай жа "справе анархістаў" праходзілі Максім Веткін і Яўген Сілівончык.  Яны былі пакараныя не турмой, а так званай "хіміяй" — абмежаваннем волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі