Pink Floyd не выступяць на закрыцці Алімпіяды ў Лондане

“Каб развеяць чуткі, распаўсюджаныя ў прэсе, Pink Floyd заяўляе, што НЕ будзе ўдзельнічаць у цырымоніі закрыцця Алімпійскіх Гульняў 2012 у Лондане”, - паведамляе афіцыйны прэс-рэліз гурта. “Качку” пра выступ Pink Floyd 12 жніўня запусціў спявак Эд Шыран. У эфіры аўстралійкай радыёстанцыі Nova музыка распавёў, што праспявае з класікамі року іх песню “Wish You Were Here”. Відавочна, што Шыран выдаваў жаданае за рэчаіснасць. Апошняе ўз’яднанне ўдзельнікаў Pink Floyd датуецца 2011-м годам, калі Нік Мэйсан і Дэвід Гілмар падыгралі Роджару Ўотэрсу на адным з яго канцэртаў.

Фота: www.kulinar.brsmok.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі