Першае затрыманне на “маўклівай акцыі”

Там затрыманы актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі. Ён ішоў па вуліцы Кніжнай недалёка ад свайго дома. За ім рухаўся службовы аўтамабіль УАЗ, у якім было не менш за пяць супрацоўнікаў міліцэйскага спецназу. Раптам аўтамабіль спыніўся. Супрацоўнікі спецназу накінуліся на Жукоўскага і з ужываннем грубай фізічнай сілы, заціснуўшы яму рот рукамі, заштурхалі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку, паведамляе БелаПАН.

Зараз у дварах каля гомельскага цырка, дзе звычайна праходзяць маўклівыя акцыі, знаходзіцца некалькі аўтамабіляў з супрацоўнікамі спецназа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі