Паўлу Севярынцу афіцыйна адмовілі ў амністыі

Нагадаем, што сустаршыня
Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец адбывае тры гады абмежавання
волі. Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010
году.
Апошняя амністыя была праведзеная
ў Беларусі у сярэдзіне ліпеня. Ніводны палітвязень па амністыі вызвалены не
быў.
"Палітвязні
сёння – гэта закладнікі, - кажа Павал Севярынец. – Відавочна, што выгандляваць
грошы за вызваленне сваіх апанентаў на Захадзе рэжыму не ўдалося. Гэта значыць,
палітвязні і надалей застануцца ў турмах".





