Павел Вінаградаў знайшоўся ў турме на Акрэсціна

Пра гэта паведамляе грамадская ініцыятыва "Гавары праўду!" са спасылкай на жонку Вінаградава Святлану. Па яе словах, пакуль Паўла ўдалося адшукаць, яна паспела паставіць мужа на ўлік у Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, пабываць у КДБ і ў міліцыі.

Нагадаем, што актывіст знік учора ўвечары, калі сышоў з офіса кампаніі "Гавары праўду!". У 18.30 у яго была запланаваная сустрэча ў кавярні "Містраль" каля стадыёна "Дынама". На сустрэчу былы палітвязень так і не з'явіўся. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і кагосьці шукалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі