Палата прадстаўнікоў адказала дэпутатам Еўрапарламента

У заяве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў гаворыцца, што гэты дакумент з'яўляецца працягам практыкі аказання ціску на беларускія ўлады і ўмяшання ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы.

Нагадаем, што Еўрапарламент заклікаў перагледзець смяротны прысуд віцяблянам Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву і ўвогуле ўстрымацца ад смяротнай кары.

Беларускія парламентары абурыліся тым, што Еўрапарламент грунтуецца на  звестках няўрадавых арганізацый, інфармуе БЕЛТА. Акрамя таго, у Палаце прадстаўнікоў нагадваюць, што нормамі міжнароднага права дапускаецца смяротнагеа пакаранне за самыя цяжкія злачынствы на падставе судовых выракаў. Выключэнне складаюць непаўналетнія асобы і цяжарныя жанчыны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі