Па велічыні пенісаў беларусы — другія на постсавецкай прасторы

Як піша kleo.ru, навукоўцы з Ольстэрскага ўніверсітэта (Ірландыя) рэгулярна ладзяць замеры пенісаў у мужчын з розных краін.

Звесткі пра замеры полавых органаў мужчын 113 краін свету апублікаваныя ў вераснёўскім нумары часопіса Personality and Individual Differences. Лідарамі вось ужо доўгія гады застаюцца жыхары Афрыкі. "Рэкардсмены" звычайна жывуць у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга: сярэднестатыстычная даўжыня эрэгіраванага чэлеса — 18,03 см. На другім месцы апынуліся эквадорцы (17,8 см), на трэцім — жыхары Ганы (17,3 см).

У Еўропе лідарамі лічацца ісландцы (16,5 см). У краінах былога СССР першынство трымаюць грузіны (16 см). Затым ідуць мужчыны Беларусі (14,63 см), украінцы на трэцім месцы (13,97 см).

Традыцыйна замыкаюць рэйтынг мужчыны краін Паўднёва-усходняй Азіі і Далёкага Усходу. У Кітаі сярэдняя даўжыня пеніса складае толькі 11 см, у Індыі і Таіландзе — 10 см, а ў Карэі — 9,7 см.

Глядзець мапу ў большым памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі