Па Брэсце праехаліся паўтысячы раварыстаў (фота)

Са словаў каардынатара кампаніі "За Вела-Брэст!" Уладзіміра Красько , упершыню акцыя аб'яднала некалькі роварных ініцыятываў. Усе яны змагаюцца за папулярызацыю роварнага руху і стварэнне спрыяльных умоваў для брэсцкіх раварыстаў.

Красько: "Мерапрыемства зроблена разам з велаклубам "Кола-Бок", парталам "Віртуальны Брэст", "Radio START" (кампанія "Брэст роварны" — Еўрарадыё). Гэта надзвычай прыемна, што кампаніі існуюць не толькі паасобку, змагаючыся за правы раварыстаў, але і супольна робячы справу, якая усіх нас вельмі хвалюе. Мы лічым гэта вялікім дасягненнем і спадзяемся, што ў будучыні кола нашага аргкамітэту будзе толькі пашырацца".

Раварысты стартавалі ад мемарыялу "Брэсцкая крэпасць" а 11.00. Цягам 40 хвілін яны ехалі цэнтральнымі вуліцамі праз увесь горад. Па падлікам супрацоўнікаў ДАІ, якія знаходзіліся ў суправаджэнні калоны, у велапрабегу прынялі ўдзел каля 500 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі