Надзеі Астапчук выклікалі "хуткую дапамогу"

"Лекары нашпігавалі заспакойлівымі прэпаратамі", — кажа Астапчук у інтэрв'ю газеце "Прессбол". Каля Надзеі Астапчук увесь час дзяжураць сябры.

Нагадаем, у панядзелак стала вядома, што Міжнародны алімпійскі камітэт забраў медаль у Надзеі Астапчук. У допінг-пробах спартоўкі знайшлі прэпарат-анаболік. Штурхальніца ядра здала аналізы 5 жніўня, напярэдадні спаборніцтваў. Цяпер спартоўка выкрасленая са спісу ўдзельніц Алімпіяды. У яе забяруць медаль і алімпійскі дыплом. Залаты алімпійскі медаль у штурханні ядра сярод жанчын пяройдзе новазеландцы Валеры Адамс.

Фота — daylife.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі