На дзіцячым “Еўрабачанні-2012” перамагла Украіна (відэа)
Беларусь на гэтым спеўным конкурсе, што праходзіў у Амстэрдаме, заняла толькі 9-е месца.
Пераможцай прызналі 10-гадовую ўкраінку Настассю Петрык, якая выканала песню ўласнага сачынення “Nebo”. Другое месца ў Грузіі, трэцяе — у Арменіі.
Украінка Настасся Петрык стала маленькай зоркай у сябе на радзіме, асабліва пасля выступу на тэлешоў “Украіна мае талент”, дзе яна спявала ў дуэце са старэйшай сястрой Вікторыяй. Дарэчы, сястра ў 2008 годзе заняла на “Еўрабачанні” 2-е месца.
Прадстаўнік Беларусі Ягор Жэшка з песняй “А мора-мора…” стаў толькі дзявятым.