На беларускую дактыласкапію паскардзіліся ў ААН

Ён накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Паводле інфармацыі БелаПАН, Палякоў скардзіцца, што яго прымушаюць праходзіць дактыласкапічную рэгістрацыю. Ён лічыць, што дзяржава парушыла артыкулы 14 і 26 Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы. Ён адзначае, што нагодай для дактыласкапіі з'яўляецца ўзрост і пол чалавека, бо адкатваюць пальцы толькі ў ваеннаабавязаных. Гэта Палякоў лічыць дыскрымінацыяй.

Гэта першая скарга з Беларусі ў камітэт ААН на прымусовую дактыласкапію. Перад скаргай у ААН Палякоў прайшоў усе суды ў Беларусі, аж да Вярхоўнага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі