На адкрыцці помніка Караткевічу ў Кіеве гучаў голас пісьменніка

Помнік аўтару “Дзікага палявання” — гэта бронзавая скульптура ў поўны рост. Паставілі яе ля беларускай амбасады ў Кіеве на вуліцы Кацюбінскага, 3 яшчэ ў красавіку, але акрылі толькі сёння.

У мерапрыемстве бралі ўдзел міністры культуры Беларусі і Украіны — Павел Латушка і Міхаіл Кулыняк.

У часе цырымоніі афіцыйныя асобы выступілі з прамовамі, у якіх адзначылі, што імя Уладзіміра Караткевіча шмат значыць не толькі для беларускай, але і для ўкраінскай культуры. Класік беларускай літаратуры скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт і нават пэўны час працаваў ва Украіне настаўнікам.

У часе цырымоніі нават прагучаў у запісе голас Уладзіміра Караткевіча, а таксама былі прачытаныя ўрыўкі з яго твораў.

Гутарка ў жывым эфіры Еўрарадыё з нашай карэспандэнткай у Кіеве Аленай Літвінавай:

111020 Litvinava_site.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі