МЗС: Цяпер няма неабходнасці ў вяртанні паслоў ЕС

"Беларускі бок шкадуе аб прынятым Саветам Еўрасаюза рашэнні аб увядзенні дадатковых санкцый у дачыненні да шэрагу беларускіх грамадзян і прадпрыемстваў. Гэты крок яшчэ больш аддаляе перспектывы нармалізацыі адносін і аднаўлення дыялогу па адчувальных для бакоў тэмах", — гаворыцца ў заяве.

МЗС Беларусі адзначае, што "еўрапейскія палітыкі знаходзяцца ў палоне канфліктнага мыслення, яны застаюцца закладнікамі логікі прымусу і шантажу". Таму заяўляецца, што ўлады Беларусі "вымушаны неадкладна прыступіць да рэалізацыі комплексу мер рэагавання". Таксама адзначаецца, што ў цяперашніх умовах афіцыйны Мінск "не бачыць неабходнасці ў прысутнасці на тэрыторыі Беларусі адкліканых паслоў дзяржаў, якія прагаласавалі за гэтае рашэнне".

На здымку міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў. Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі