МЗС Балгарыі выклікаў на радзіму 13 амбасадараў

Балгарыя выклікала на радзіму 13 амбасадараў у замежных дзяржавах. Як перадае BBC, Балгарская нацыянальная тэлекампанія і іншыя сродкі масавай інфармацыі паведамляюць са спасылкай на прадстаўніка МЗС Веселу Чарневу, гэтыя дыпламаты ў часы, калі краіна належыла да сацыялістычнага блока, супрацоўнічалі са спецслужбамі.

Крыніца ў балгарскім МЗС растлумачыла, што амбасадары выкліканы ў Сафію "ў камандзіроўку", перадае РИА Новости. Яны не знаходзяцца ў статусе адкліканых, паколькі рабіць гэта можа толькі прэзідэнт, але Георгій Пырванаў адпаведных указаў не падпісваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі