Мінскі ювелір спрабаваў незаконна прадаць дзве тысячы дыяментаў

64-гадовы грамадзянін Беларусі, кіраўнік адной з прыватных ювелірных фірмаў у Мінску, і яго 34-гадовы сын былі затрыманыя 19 верасня.

Старэйшы падазраваны арганізаваў канал пастаўкі каштоўных камянёў з Расіі ў Беларусь і планаваў ў далейшым такі нелегальны бізнэс ажыццяўляць на пастаяннай аснове. Яго сын прывёз брыльянты з Масквы ў Мінск. Затым збытчык ў гасцініцы “Турыст” прадаў 2000 дыяментаў за 9 тысяч долараў без адпаведных дакументаў і ў момант здзелкі быў затрыманы аператыўнікамі.

Дыяменты канфіскаваныя, а падазраваныя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі