У каментарыі агенцтву "Інтэрфакс" ён заявіў, што ЗША працягваюць рэалізоўваць стэрэатыпныя падыходы ў дачыненні да Беларусі.
Нагадаем, што напярэдадні прэзідэнт ЗША Барак Абама на год працягнуў санкцыі супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў. Гэтыя санкцыі прыняў яшчэ яго папярэднік Джордж Буш-малодшы.
Калі б Абама не прыняў такое рашэнне, дзеянне санкцый пасля 16 чэрвеня аўтаматычна спынілася б, адзначаюць у Белым доме.
Фота — novostey.com