Мінск эканоміць на выбарчай агітацыі?

“Кожная акруговая выбарчая камісія самастойна вырашае, у якім фармаце павінен выпускацца гэты плакат. Галоўнае, каб яго змест быў узгоднены з усімі кандыдатамі”, — расказвае сакратар ЦВК Мікалай Лазавік.

120911 Pilecki Plakaty.mp3

Пра плакаты з партрэтамі кандыдатаў і кароткай інфармацыяй пытаюся не проста так. Іх вывесілі ў сталіцы і іншых гарадах. У Мінску плакаты... чорна-белыя, з дробным шрыфтам. Мала што можна разабраць. А ў Гродне, напрыклад, каляровыя з дзяржаўнай сімволікай і вялікімі партрэтамі.

У Кастрычніцкай выбарчай акрузе Мінска Еўрарадыё гавораць, што гэта ўсё “праз фінансаванне”.

“Там, напэўна, фінансаванне не такое, як у горада Мінска. Бо я, напрыклад, калі як звычайны чалавек хадзіла на выбары, то ніколі каляровых плакатаў у Мінску не бачыла”.

Дзіўна, калі ўлічыць, што на выбары сёлета ў бюджэце ажно 94 мільярды выдзелена. У Мінску Еўрарадыё бачыла каляровыя плакаты. На прэзідэнцкіх выбарах. Партрэт кіраўніка краіны заўсёды каляровы. Друкаваць чорна-белага Лукашэнку ніхто не рызыкуе.

Акрамя партрэтаў на плакатах, яшчэ кароткія біяграфічныя звесткі кандыдатаў, інфармацыя аб маёмасці і прыбытках. У Аўтазаводскай акруговай камісіі мяне пераконваюць, што ўся інфармацыя правераная, кандыдаты нічога не схаваюць, не дамалююць.

“Пасылаем запыты ў адпаведныя органы. У нас усё пісьмова задакументавана. Каб кандыдат падаваў сапраўдную інфармацыю пра сябе”.

Праўда, некаторыя з удзельнікаў выбараў да магчымасці лішні раз засвяціцца ставяцца паблажліва. Старшыня Гродзенскай арганізацыі Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў не данёс у акруговую камісію свой фотаздымак. Верагодна, у горадзе кандыдата ад БНФ і так усе ведаюць у твар.

“Там, напэўна, фінансаванне не такое, як у горада Мінска. Бо я, напрыклад, калі як звычайны чалавек хадзіла на выбары, то ніколі каляровых плакатаў у Мінску не бачыла”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі