Мінгарвыканкам будзе адпрацоўваць “суботнік” у суботу

“Мы параіліся з кіраўнікамі раённых адміністрацый і ўносім прапанову правесці ў аўторак “суботнік” з прыцягненнем работнікаў адміністрацый раёнаў, камунальных прадпрыемстваў, студэнтаў, арганізацый, дзе не будуць парушаныя тэхналагічныя працэсы", — паведаміў журналісту Еўрарадыё кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Барыс Васільеў.

Як паведамілі Еўрарадыё ў Мінгарвыканкаме, у сваіх кабінетах чыноўнікі адміністрацый будуць адпрацоўваць “суботнік” 24 сакавіка — гэтую суботу зробяць працоўнай.

Снежныя завалы на вуліцах Мінску ўтварыліся ў выніку ўрагана “Хавер”, які абрынуўся на Беларусь у пятніцу. Камунальныя службы дагэтуль не могуць прыбраць снег з вуліц горада.

Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі