Міліцыянты не прымаюць перадачы для затрыманых журналістаў

Саміх жа Генадзя Барбарыча і Аляксандра Ярашэвіча міліцыянты вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Пра гэта ў ЦІП паведамілі прэсаваму сакратару ГА "БАЖ" Барысу Гарэцкаму, які раніцай у суботу разам з грамадзянскай жонкай аднаго з затрыманых наведаў Акрэсціна.

Нагадаем, што журналісты Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя пасля заканчэння дазволенай мінскімі ўладамі акцыі "Чарнобыльскі шлях", адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасведчанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі