Маладая бульба ўпала ў кошце да 2,5 тысяч рублёў

Прадаўцы пераконваюць, што памідоры яшчэ патаннеюць, "як толькі пойдзе тавар з Херсона", а вось беларуская бульба — толькі ўвосень.

"Нельга каштаваць чарэшні! Усё зжэраце", — надрываецца прадавец на Камароўскім рынку на пакупнікоў. Тыя ў даўгу не застаюцца: "Гэта ж рынак! Чаму нельга каштаваць?".

Прадавец збольшага мае рацыю: калі смакаваць чарэшні за 50-60 тысяч, і праўда нічога не застанецца. Але чарэшні — не самыя дарагія ягады на рынку, хоць кошт на іх зараз не маленькі: за 20 000 рублёў можна купіць кілаграм самых звычайных, дробных, за 50-60 тысяч рублёў прадаюць буйныя чарэшні "без мяса", гэта значыць без чарвякоў, з Малдовы, Ташкента і Узбекістана.

Рэкорд па дарагоўлі б'юць садовыя маліны з Узбекістана. На рынку яны пакуль рэдкасць і прадаюцца за 120 тысяч рублёў за кілаграм.

Дарэчы, ужо да поўдня кошт падняўся да 150 000 рублёў.

Суніцы бабулі прадаюць за 30 000 рублёў за літр, чарніцы патаннелі — цяпер яны каля 25 000 рублёў за літр.

"Суніцы і клубніцы не патаннеюць, — прагназуе прадавец з Асіповічаў. — А вось чарніцы ўжо праз тыдзень па 15 прадаваць будуць".

Самыя папулярныя і танныя ягады на "Камароўцы" зараз клубніцы: кілаграм можна купіць і за 14 000 рублёў, і па 25 000 рублёў.

На рынку з'явіліся лісічкі — за 164 грама, паводле аб'ёму гэта прыкладна паўлітра, прадаўцы просяць 15 000 рублёў. Цікава, што шампіньёны са сталіцы каштуюць прыкладна столькі ж, як і з Брэста — 28-29 тысяч рублёў, а вось з Баранавічаў — на 2000-4000 танней.

Выгадней за ўсё ў эканамічным плане купляць на стол агуркі і капусту. Памідоры пакуль не патаннелі — у сярэднім 12-16 тысяч рублёў. Характэрна, што беларускія памідоры каштуюць столькі ж ці ледзь не даражэй за ўкраінскія. А вось перац салодкі вытворчасці РБ даражэй дакладна за такі ж, але іспанскі, на 2,5 тысячы рублёў.

=

"Памідоры таксама патаннеюць. Як пойдзе тавар з Херсона — будуць каля 10 тысяч, — кажуць прадаўцы. — Але яны і так недарагія — у будні дзень танней, раніцай і да выхадных цану падымаем, а да абеду скідаем".

Што ж тычыцца маладой бульбы, то яе кошт трымаецца на ўзроўні 5-7 тысяч за кілаграм, хоць тыдзень таму за кіло прасілі 9-10 тысяч. Самую дробную прадаюць па 2500 за кілаграм, адборную — за 7000. На рынак прывозяць бульбу з Смалявічаў, Слуцка, Асіповічаў.

"Як вам бульба?" — пытаюся ў бабулькі ля прылаўка з бульбай.

"Бульба яшчэ нічога, недарагая, а вось усё астатняе... — кажа Браніслава Аляксандраўна.Пенсіі хапае, не скарджуся. Але чарэшні або суніцы я не куплю. Я і гародніну, і тое купляю горай, каб танней былі".

Табліца. Сярэднія цэны на садавіну і гародніну на Камароўскім рынку (на 22 чэрвеня)

Цана прадуктаў на Камароўскім рынку, (бел.рублёў)

Памідоры

ад 12 000

Агуркі

ад 6000

Бульба

ад 2500

Шампіньёны

24-29 000

Лісічкі

ад 15000 (167 грам)

Капуста каляровая

ад 12 000

Маліны

120-150 000

Чарніцы

ад 15 000 (паўлітра)

Клубніцы

14-25 000

Чарэшні

ад 20 000

Суніцы

ад 15 000 (паўлітра)

Морква

ад 9000

Кабачкі

8000-10000

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі