Лукашэнка перасеў на “Майбах”? (фота)

Сёння ён быў заўважаны на праспекце Незалежнасці каля 10-й
гадзіны. Аўтамабіль ехаў у суправаджэнні некалькіх машын з міліцэйскай
афарбоўкай. Акрамя гэтага “Майбах” суправаджалі вялікія чорныя пазадарожнікі з
мігалкамі. Падчас праезду картэжа, які павярнуў у бок будынка Адміністрацыі,
рух на праспекце быў спынены.

Упершыню пра існаванне “Майбаха” у гаражах Адміністрацыі
прэзідэнта Аляксандр Лукашэнка згадаў падчас прэс-канферэнцыі расійскім
рэгіянальным СМІ 16 кастрычніка сёлета. Паводле словаў кіраўніка краіны, машыну
яму падарыў на дзень народзінаў “адзін расіянін”, аднак Лукашэнка на ёй не
ездзіць, каб “не выпячвацца”.

Каштуе “Майбах 57/62” (менавіта гэтую мадэль можна пабачыць
на здымках) ад 367 да 432 тысяч еўра, у залежнасці ад камплектацыі. Гэта адзін з самых
дарагіх серыйных аўтамабіляў у свеце.

Так выглядае салон "Майбаха". Фота з сайта вытворцы.