Лукашэнка: Мартынаў сам папрасіў пра адстаўку

У сераду кіраўнік дзяржавы прадстаўляе Уладзіміра Макея на пасадзе міністра замежных спраў. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў беларускай знешняй палітыцы няма сур'ёзных памылак і праколаў, якія б "маглі негатыўна паўплываць на лёс нашай дзяржавы", паведамляе "Интерфакс-Запад".

Нагадаем, пра прызначэнне кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея на пасаду міністра замежных спраў стала вядома ў панядзелак. Ён змяніў Сяргея Мартынава, які быў міністрам ад 2003 года.

Па словах Лукашэнкі, ён доўга разважаў, каго прызначыць на пасаду кіраўніка МЗС. Як кажа кіраўнік дзяржавы, Макей адзначыўся прынцыпова не толькі ўнутры апарата Міністэрства замежных справаў, але і папрацаваў у замежных прадстаўніцтвах. Ён, нібыта, дапаможа нармалізаваць адносіны з Захадам.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі